Изображение: МВД
МУС адсправаздачылася пра чарговую антыкарупцыйную аперацыю.
Паводле інфармацыі прэс-службы міністэрства, за атрыманне хабару затрыманы 50-гадовы намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях “аднаго з горадаўтваральных прадпрыемстваў” Віцебска. Хабар перадаў 54-гадовы прадстаўнік камерцыйнай структуры. 20 тыс. рублёў перадаваліся за выбар пастаўшчыка сыравіны і своечасовую аплату па дамовах.
У ходзе далейшых мерапрыемстваў былі выяўлены факты перадачы хабару гэтай жа асобай траім работнікам перапрацоўчых прадпрыемстваў Мінска, Віцебскай і Брэсцкай абласцей на суму каля 30 тысяч рублёў.
Узбуджаны крымінальныя справы.