Изображение: МЧС
Сёння ў Мінску адбылося падтапленне прыватнага сектара на вуліцы Чарвякова. Прычынай стала пашкоджанне водаправода.
Як паведамілі ў “Мінскводаканале”, пры правядзенні работ будаўнічай арганізацыяй «БУ-173 Трэст №15» быў пашкоджаны трубаправод дыяметрам 600 мм. У выніку парушалася водазабеспячэнне ў квартале вуліц НоваВіленская – Чарвякова – Багдановіча – Некрасава – Арлоўская – Шаўчэнкі.
Пазней МНС апублікавала кадры патопу ва ўказаным раёне.
“Ратаўнікам на нумар 112 паступаюць паведамленні ад насельніцтва аб падтапленні падворкаў прыватных дамоў у раёне завулка Чарвякова ў г. Мінску. На месца выкліку накіравана тэхніка МНС для адкачкі вады”, — гаворыцца ў паведамленні МНС.
Інфармацыі аб падтапленні праезнай часткі і прыпынкаў грамадскага транспарту няма. На месцы будзе створана камісія па надзвычайных сітуацыях адміністрацыі раёна.