Иллюстративное фото: facebook.com/fechten.org
Міжнародная федэрацыя фехтавання (FIE) зняла ўсе абмежаванні з беларускіх і расійскіх спартсменаў. Яны змогуць удзельнічаць ва ўсіх асабістых і камандных спаборніцтвах пад эгідай FIE пад дзяржаўнымі сцягамі.
«Пачынаючы з Чэмпіянату свету па фехтаванні сярод дарослых 2026 года ў Ганконгу (Кітай), усе абмежавальныя меры будуць знятыя, і спартсменам і афіцыйным асобам, якія маюць беларускія або расійскія пашпарты, будзе дазволена ўдзельнічаць ва ўсіх індывідуальных і камандных спаборніцтвах FIE пад сваімі нацыянальнымі абрэвіятурамі, у сваёй форме, са сцягамі і пад свае гімны», — паведамляе федэрацыя.
FIE заяўляе, што гэта рашэнне адлюстроўвае прыхільнасць федэрацыі Алімпійскай хартыі, уключаючы недыскрымінацыю, роўнае стаўленне і ўніверсальнасць спорту.
У 2023 годзе FIE забараніла выступленні ўсіх беларускіх і расійскіх спартсменаў і афіцыйных асоб. Членства беларускай і расійскай федэрацый фехтавання ў FIE было прыпынена. У маі 2025 года FIE дазволіла спартсменам з Беларусі і Расіі ўдзельнічаць у камандных спаборніцтвах у нейтральным статусе.
Нагадаем, у маі гэтага года Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў і рэкамендаваў спартыўным федэрацыям не ўжываць абмежаванні.