Фото: Lars Blankers / Unsplash.com
Расія працягвае ўводзіць абмежаванні супраць Арменіі. З 3 чэрвеня Рассельгаснагляд абмяжоўвае ўвоз семечкавых культур, баклажанаў, бульбы і сухафруктаў армянскага паходжання і адпраўлення.
Забарона таксама датычыцца транзіту названай прадукцыі праз тэрыторыю Расіі ў краіны ЕАЭС.
«Абмежаванні ўстаноўлены да выпрацоўкі адпаведнага алгарытму па забеспячэнні бяспекі адгружаных тавараў», — заяўляе Рассельгаснагляд.
Раней Рассельгаснагляд увёў абмежаванні на ўвоз вішні, чарэшні, абрыкосаў, сліў, персікаў, нектарынаў, вінаграду, свежых таматаў, агуркоў, перцаў, зялёных культур, клубніц, кветак, мінеральнай вады, каньяку і вінаў ад трох армянскіх вытворцаў.
Ціск на Арменію з боку Расіі ўзмацніўся ў адказ на курс Ерэвана на збліжэнне з Еўрапейскім саюзам. Таксама краіны ЕАЭС заявілі пра неабходнасць правесці ў Арменіі рэферэндум аб уступленні ў Еўрапейскі саюз або далейшым знаходжанні ў складзе ЕАЭС. Расія адклікала свайго пасла з Арменіі для кансультацый.