Мінскія камунальнікі перайшлі на ўзмоцнены рэжым працы

Мінскія камунальнікі перайшлі на ўзмоцнены рэжым працы. Пра гэта паведамляе ЖКГ беларускай сталіцы.

Уборкай снегу ў дварах і апрацоўкай тэрыторый супрацьгалалёднымі сродкамі займаюцца 123 адзінкі тэхнікі, больш за 1500 работнікаў.

У Мінскай вобласці на ўборку дарог накіравана 220 адзінак спецыяльнай камунальнай тэхнікі і 206 работнікаў.

Нагадаем, сёння ў Беларусі дзейнічае аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага снегападу і ветру. Раніцай у Мінску грамадскі транспарт працаваў з перабоямі з-за непагоды. Спыняўся рух трамваяў і тралейбусаў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!