Мінскі метрапалітэн атрымае яшчэ 15 вагонаў ад расійскага вытворцы
Рэдакцыя Reform.news · 3 сакавіка 2026, 12:07
https://reform.news/be/minski-metrapalitjen-atrymae-jashchje-15-vagona-ad-rasijskaga-vytvorcy/Мінскі метрапалітэн у гэтым годзе яшчэ атрымае 15 вагонаў вытворчасці расійскага прадпрыемства “Метровагонмаш”. Кантракт на пастаўку быў падпісаны 25 лютага.
Тры 5-вагонныя саставы будуць сфарміраваны з вагонаў “Мінск-2024”. Расійскае прадпрыемства перамагло ў тэндары на закупку вагонаў.
Адзначаецца, што ў вытворчасці вагонаў «Метровагонмаш» шырока выкарыстоўвае беларускія камплектуючыя і абсталяванне. Мадэль жа распрацавана спецыяльна для мінскага метро.
Таксама “Трансмашхолдынг”, у склад якога ўваходзіць вытворца цягнікоў, укараняе ў падземцы беларускай сталіцы “інавацыйныя лічбавыя рашэнні, якія забяспечваюць бяспеку і аўтаматызаванае кіраванне рухам цягнікоў”.
