Мінсельгасхарч павысіў экспартныя цэны на сухое малако

Мінсельгасхарч павысіў экспартныя цэны на сухое абястлушчанае малако. Сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавана пастанова МСГХП №14 ад 20 лютага. Яна ўступае ў сілу з 23 лютага.

У адпаведнасці з дакументам, павышана на 5 цэнтаў цана малака і вяршкоў, згушчаных або з дабаўленнем цукру ці іншых падсалоджвальных рэчываў, у парашку, гранулах або ў іншых цвёрдых відах, з утрыманнем тлушчу не больш за 1,5% для рынкаў краін СНД і Грузіі, за выключэннем расійскага. Цяпер гэтыя прадукты ў гэтыя краіны павінны пастаўляцца не танней за 2,45 долара за кілаграм. Цэны для РФ і астатніх дзяржаў не змяняліся.

Таксама МСГХ не пераглядаў цэны на іншыя малочныя і мясныя прадукты, якія рэгулююцца пастановай.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!