Міністэрства інфармацыі абнавіла свой спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. У яго дададзены сацыяльныя сеткі беларускіх СМІ і журналістаў.
У прыватнасці, у спіс трапіў акаўнт у Facebook агенцтва “Позірк”. Акрамя таго, у яго занеслі старонкі ў гэтай сетцы Насты Роўды і Ганны Любаковай, сузаснавальніцы ініцыятывы Partyzanka Ганны Маціеўскай.
Сярод папаўненняў спісу таксама:
- супольнасць “Эй Варшава•Новости” у Facebook,
- акаўнты ў Facebook “Югася Каляда”, “Aляксандр Каваленка”, “Right Livelihood”
- YouTube-канал “ІншыЯ”
- Telegram-стікеры “GroßDeutchland Reich” (52 штукі), “ВеIUkг bу” (88 штук),
- акаўнты ў Instagram “AliaksVendetti”, “bialevich_m”, “yauheni.bury”, “allekosanja”, “rightlivelihood”
- акаўнт у TikTok “Микола”.
- канал YouTube пад назвай “Сергей” і відэазапісы, размешчаныя на ім: “Беларускі супраціў за вольную дзяржаву!”, “Лінія Сталіна”, “Дарога ў курапаты”, “Кроў i попел Дражна”, “Амаль забыты лес”, “Курапаты”, “Гісторыя Беларусі! С. Булак-Балаховіч!”, “Беларусь пад нямецкай акупацыяй”, “Расьціслаў Лапіцкі! Герой нацыянальнага супраціву!”, “Войска польска на тэрыторыі Беларусі”, “Браты па крыві! НКВД=ГЕСТАПО”, “Праклятыя ды забытыя! Ч.1”, “Праклятыя ды забытыя! Ч.2”.
Нагадаем, у Беларусі абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца для барацьбы з апанентамі Лукашэнкі і іншадумствам у цэлым.
🔥
Падтрымайце Reform.news данатам!