Мінфін разлічвае да 2028 года выйсці на прафіцытны бюджэт

Рэспубліканскі бюджэт Беларусі на 2027 год будзе запланаваны без дэфіцыту, а ў 2028 годзе можа стаць прафіцытным. Гэта вынікае з каментарыя Мінфіна да пастановы ўрада, якой была зацверджана сярэднетэрміновая фінансавая праграма рэспубліканскага бюджэту на 2026-2028 гады.

Паводле інфармацыі Мінфіна, прагназуюцца наступныя параметры рэспубліканскага бюджэту:

  • 2026 год, даходы – 54,38 млрд рублёў, расходы – 58,73 млрд рублёў, дэфіцыт – 4,34 млрд рублёў;
  • 2027 год, даходы і расходы – па 60,07 млрд рублёў;
  • 2028 год, даходы – 66,88 млрд рублёў, расходы – 63,11 млрд рублёў, прафіцыт – 3,77 млрд рублёў.

Пры гэтым Мінфін таксама закладвае зніжэнне даўгавой нагрузкі. Калі ў гэтым годзе яна складае 26,1%, то ў наступным павінна знізіцца да 24,3%, а ў 2028 годзе – да 22,8%.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!