Изображение: Минфин
Міністэрства фінансаў Беларусі вітала зняцце санкцый з боку ЗША. Пра яго ўчора абвясціў у Мінску спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл.
“Міністэрства фінансаў вітае дзеянні амерыканскага боку па зняцці раней дзеючых абмежаванняў у дачыненні да Мінфіна і шэрагу беларускіх банкаў. Падобныя крокі ствараюць спрыяльныя перадумовы для аднаўлення даверу паміж удзельнікамі міжнароднага рынку капіталу”, — гаворыцца ў паведамленні міністэрства.
Коўл учора заявіў, што санкцыі здымаюцца з Мінфіна, “Беларуськалія”, “Беларускай калійнай кампаніі”, “Белінвестбанка” і “Банка развіцця”. Трэба адзначыць, што пакуль ні Мінфін ЗША, ні яго Упраўленне па кантролі за замежнымі актывамі не публікавалі афіцыйных аб’яў пра рашэнні, анансаваныя Коўлам.
“Міністэрства традыцыйна выступае супраць выкарыстання любых нярынкавых механізмаў у міжнародных фінансах, нязменна выступае за развіццё супрацоўніцтва на прынцыпах узаемнай павагі, раўнапраўя і ўліку інтарэсаў усіх бакоў.
Мы застаёмся адкрытымі да дыялогу з партнёрамі, якія падзяляюць дадзены падыход”, — дадалі ў Мінфіне.