Аднаўленне газавых магутнасцяў Катара пасля іранскіх удараў зойме 3–5 гадоў

Аднаўленне газавых магутнасцяў Катара пасля іранскіх удараў зойме 3–5 гадоў. Пра гэта заявіў Reuters генеральны дырэктар і дзяржаўны міністр энергетыкі QatarEnergy Саад аль-Каабі.

Паводле яго слоў, былі пашкоджаны 2 з 14 ліній па вытворчасці звадкаванага прыроднага газу і адзін з двух заводаў па перапрацоўцы газу ў вадкае паліва. Гэта азначае зніжэнне гадавой вытворчасці СПГ на 12,8 млн т. Рамонтныя работы зоймуць 3–5 гадоў.

Каабі паведаміў, што QatarEnergy будзе вымушана абвясціць форс-мажор па доўгатэрміновых кантрактах тэрмінам да пяці гадоў на пастаўкі СПГ у Італію, Бельгію, Паўднёвую Карэю і Кітай.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!