Мінаблвыканкам правядзе конкурс прыдарожных саламяных інсталяцый
Рэдакцыя Reform.news · 14 жніўня 2026, 12:34
https://reform.news/be/minablvykankam-pravjadze-konkurs-prydarozhnyh-salamjanyh-instaljacyj/Мінскі абласны выканаўчы камітэт правядзе агляд-конкурс прыдарожных саламяных фігур. Звычайна такія ўсталёўваюць у Беларусі да “Дажынак”, якія праводзяцца ў кожнай вобласці.
Як паведамілі ў камітэце, першыя інсталяцыі з’явяцца каля дарог Міншчыны ўжо з панядзелка. Заяўкі на конкурс прымаюцца з 17 жніўня па 1 верасня. Найлепшыя фігуры вызначаць у наступным месяцы.
Для ўдзелу неабходна вырабіць канструкцыі (кампазіцыі) з саломы, дапускаецца дабаўленне іншых прыродных матэрыялаў і дэкаратыўных элементаў. Канструкцыя павінна складацца з рулонаў або цюкоў саломы вышынёй не менш за 2,5 метра і размяшчацца ў агульнадаступным месцы паблізу дарог агульнага карыстання.
Для пераможцаў конкурсу прадугледжаны тры прызы ў 70, 60 і 50 базавых велічынь. Яшчэ адна фігура будзе ўзнагароджана па выніках інтэрнэт-галасавання. Яе стваральнікі атрымаюць прыз у 50 БВ.
