Сбор с теробороной в Речицком районе. Иллюстративное фото: t.me/rechitsa_city_by
Міністэрства абароны сёння пачынае планавыя вучэбныя зборы з ваеннаабавязанымі ў Лепельскім і Чашніцкім раёнах.
Плануецца правесці комплекс мабілізацыйных мерапрыемстваў па фармаванні органаў тэрытарыяльнай абароны і частак тэрытарыяльных войскаў. Будзе праведзены прыём ваеннаабавязаных, іх забеспячэнне. Камандны склад адновіць навыкі кіравання, ваеннаабавязаныя пройдуць падрыхтоўку да выканання задач тэрытарыяльнай абароны.
“Падрыхтоўка ваеннаабавязаных будзе накіравана на навучанне ўзгодненым сумесным дзеянням з супрацоўнікамі тэрытарыяльных органаў унутраных спраў і добраахвотнікамі народнага апалчэння пры выкананні задач тэрытарыяльнай абароны”, — паведамілі ў прэс-службе Мінабароны.