Изображение: МВД
МУС Беларусі паведаміла аб затрыманні дзвюх жанчын, якія аказвалі садзейнічанне раней дэпартаваным з краіны замежнікам. Аперацыя ў паведамленні прэс-службы міністэрства называецца “перакрыццём канала незаконнай міграцыі”.
Затрыманне было праведзена супрацоўнікамі 7-га ўпраўлення (па Віцебскай вобласці) ГУБАЗіК МУС ва ўзаемадзеянні з УГіМ ГУУС Мінгарвыканкама.
“На працягу года жанчыны 30 і 39 гадоў аказвалі садзейнічанне замежнікам, якіх раней дэпартавалі з Беларусі. Фігуранткі рассялялі кліентаў у арандаваных кватэрах, за пражыванне бралі па 50 долараў з кожнага за суткі. Іх паслугамі скарысталіся не менш за 40 чалавек”, — гаворыцца ў паведамленні МУС.
Былі праведзены вобшукі. Выняты камп’ютарная тэхніка, сродкі сувязі, дакументы і грошы.
Узбуджана крымінальная справа за арганізацыю незаконнай міграцыі. Замежнікаў выдвараюць з краіны, жанчыны змешчаны пад варту.