Скриншот видео
Аляксандр Лукашэнка разам з беларускай дэлегацыяй наведаў манумент «Вызваленне» ў Пхеньяне ў ходзе афіцыйнага візіту ў КНДР 25 сакавіка.
Аляксандр Лукашэнка ўсклаў да падножжа манумента вянок, а яго малодшы сын Мікалай — букет кветак. Як патлумачыла прэс-служба Лукашэнкі, гэта было зроблена па просьбе расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна ў знак удзячнасці «за дапамогу ў СВА».