Метэазонд з цыгарэтамі прызямліўся ў двары дома ў Літве

Ноччу ў чацвер метэазонд з цыгарэтамі прызямліўся ў двары дома жыхара горада Жэжмарай Каўнаскага раёна ў Літве, паведамляе LRT.

Мужчына паведаміў пра здарэнне паліцыі. Паліцэйскія, якія прыбылі на месца, выявілі 1500 пачкаў цыгарэт у каробках і GPS-трэкер. Сам паветраны шар затрымаўся на дрэве на вышыні 4 метры. Каб яго зняць, спатрэбілася дапамога пажарных.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!