МУС Беларусі праводзіць камандна-штабное вучэнне ў Брэсце

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі праводзіць камандна-штабныя вучэнні ў Брэсцкай вобласці.

Як паведамілі ў прэс-службе МУС, у Брэст прыехаў кіраўнік міністэрства Іван Кубракоў і яго намеснік — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў.

Асноўная мэта вучэнняў — праверка ўзаемадзеяння міліцыі з усімі зацікаўленымі пры працы ў асаблівых умовах. Таму да іх таксама прыцягваецца кіраўніцтва аблвыканкама.

“Тыя, хто сабраўся, абмеркавалі тэарэтычныя аспекты захавання бяспекі ў выпадку рэзкага змянення аператыўнай абстаноўкі. Кіраўнік ведамства абазначыў ключавыя задачы, падкрэсліўшы важнасць сумеснай зладжанай працы.

Удасканалены алгарытм прыкрыцця дзяржаўнай мяжы, стварэння рэзерваў, іх своечасовай перадыслакацыі пры неабходнасці. Змадэляваны розныя варыянты развіцця падзей, вызначаны дзеянні супрацоўнікаў міліцыі і прыдадзеных сіл у канкрэтных сітуацыях”, – гаворыцца ў паведамленні.

Таксама ў сцэнар вучэнняў былі ўнесены змены. Яны былі зроблены з мэтай раптоўнай праверкі. Змены прадугледжваюць новыя ўводныя, а таксама прыцягненне па трывозе спецыяльных падраздзяленняў з іншых абласцей.

Фота: МУС
Фота: МУС
Фота: МУС
Фота: МУС
Фота: МУС
Фота: МУС
Фота: МУС
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!