Фото: Википедия
Продажы грузавікоў Мінскага аўтамабільнага завода ў Расіі знізіліся ў студзені — маі.
Паводле даных «Автостат Инфо», у маі ў Расіі былі зарэгістраваныя 246 грузавікоў МАЗа, што на 8% менш, чым год таму.
За пяць месяцаў МАЗ рэалізаваў у РФ 1258 машын, што на 10% менш, чым у мінулым годзе.
Аб’ём расійскага рынку грузавікоў у маі склаў 3837 машын, што на 22% менш, чым у красавіку гэтага года. Паводле вынікаў пяці месяцаў зніжэнне продажаў склала 19% — да 20,58 тыс. адзінак.