Фото: МАЗ
Мінскі аўтамабільны завод паставіць 86 тралейбусаў МАЗ 303Т22 у Санкт-Пецярбург. Адпаведны кантракт быў падпісаны сёння ў Екацярынбургу.
Тралейбусы будуць пастаўлены пры падтрымцы «Расагралізінгу».
Чакаецца, што ДУП «Гарэлектратранс» атрымае тэхніку да канца гэтага года.
Нагадаем, раней МАЗ выступаў у якасці буйнога пастаўшчыка аўтобусаў для грамадскага транспарту расійскага горада.