Фото: Ilse Driessen / Unsplash.com
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прыняло пастанову №27 ад 10 красавіка “Аб рэгуляванні цэн (тарыфаў) і індэксацыі ў паліўна-энергетычнай сферы”. Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
МАРГ выдзеліў яшчэ адну тарыфную групу спажыўцоў газу. Цяпер юрыдычныя асобы і ІП, якія займаюцца вытворчасцю іншых тканін, пры спажыванні ў папярэднім годзе ад 24,61 да 600 млн кубаметраў будуць плаціць за газ 580,26 рубля за тысячу кубаметраў. Раней МАРГ выдзяляў у асобныя тарыфныя групы вытворцаў баваўняных і льняных тканін, а таксама ваўняных тканін з валокнаў грэбеннага прадзення. Для параўнання: базавая цана газу для юрыдычных асоб і ІП у гэтым годзе складае 847,09 рубля за тысячу кубаметраў.
Акрамя таго, пастановай павышаны ў сярэднім на 8,5% тарыфы на паслугі па аператыўна-дыспетчарскім кіраванні ў электраэнергетыцы, а таксама на паслугі па перадачы і размеркаванні электрычнай энергіі, вырабленай блок-станцыямі.
Таксама МАРГ унёс змены ў пастанову №47 ад 13.06.2018 г. «Аб вызначэнні парадку індэксацыі цэн на прыродны газ і тарыфаў на электрычную і цеплавую энергію». Аднак яны схаваныя пад грыфам “для службовага карыстання”.