Сайт польскага інфармацыйнага агенцтва PAP унеслі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Міністэрства інфармацыі папоўніла спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

У яго ўнеслі сайт польскага інфармацыйнага агенцтва PAP (Polska Agencja Prasowa), якое кантралюецца дзяржавай. Рашэнне аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі сайта экстрэмісцкай прыняў суд Горацкага раёна Магілёўскай вобласці 28 ліпеня.

Іншым рашэннем таго ж суда, прынятым у той жа дзень, у спіс дададзены сайт Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета.

Таксама ў спіс унеслі:

  • YouTube-канал беларускага рок-гурта DZIECIUKI;
  • YouTube-каналы harodnia.com і яго лагатып, «Гордыя Беларусы»;
  • Instagram-акаўнты «zhyvebelatus (ЖивеБеларусь)», «airrryn», «project361.1/», «happyyybeadsss», «bsmrtna» (Podwiga Naroda-Bessmertna);
  • Telegram-каналы «Популярная политика», «Острый угол», «Кaliyev channel», «Политизируйтесь с Кавсказским»;
  • акаўнты ў TikTok «@sashka_1913», «Iwanow Iwan», «БЕЛАРУСКАЯ МОЛАДЗЬ», «BITАЎТ», «Прастора “Po6iM разам”»;
  • акаўнты ў Instagram і Telegram «Пошукі старога Гомеля»;
  • рэсурсы ў Facebook, Instagram, Telegram і сайт падлеткавага клуба WYSPA Wolności, які працуе ў Польшчы;
  • старонка ў Facebook «dereviashki_palki»;
  • акаўнты ў Threads «Наталья Гладких», «Swieta Nilla», «the_tema_bus», «Ivan Mashkin 28.08.1993»;
  • Telegram-каналы «БЧБ & КЗ Критическое мышление Беларусь», «Игорь Лосик», «Навальный LIVE», «СерпомПО», «Украiнский Бiлорусофiл».
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!