Саўмін устанавіў аб’ём дзяржзаказу гародніны і яблыкаў для стабфондаў

Савет міністраў пастановай №210 ад 28 красавіка ўстанавіў аб’ёмы плодаагародніннай прадукцыі, якая пастаўляецца са стабілізацыйных фондаў для дзяржаўных патрэб. Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу пасля апублікавання.

Агульны аб’ём нарыхтоўкі складзе 147,16 тыс. т (-11,56 тыс. т да дзяржзаказу на 2025 год), у тым ліку 111,57 (-10,2 тыс. т) тыс. т для гандлёвых сетак і 35,59 тыс. т (-2,35 тыс. т) для ўстаноў сацыяльнай сферы.

Мяркуецца нарыхтаваць:

  • бульбы 59,69 тыс. т (-1,97 тыс. т), у тым ліку 41,79 тыс. т (-1,57 тыс. т) для гандлёвых сетак,
  • белакачаннай капусты — 22,36 тыс. т (-3,9 тыс. т), у тым ліку 17,68 тыс. т (-4,17 тыс. т) для гандлёвых сетак,
  • буракоў — 9,71 тыс. т (-0,1 тыс. т), у тым ліку 6,76 тыс. т (+0,29 тыс. т) для гандлёвых сетак,
  • морквы — 15,44 тыс. т (+0,21 тыс. т), у тым ліку 12,27 тыс. т (+0,46 тыс. т) для гандлёвых сетак,
  • цыбулі — 14,96 тыс. т (-2,31 тыс. т), у тым ліку 13,04 тыс. т (-2,08 тыс. т) для гандлёвых сетак,
  • яблыкаў — 25 тыс. т (-3,58 тыс. т), у тым ліку 20,03 тыс. т (-3,03 тыс. т) для гандлёвых сетак.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!