Скриншот видео
Кампанія Wildberries-Russ паведаміла пра ўзгаранне на яшчэ адным складзе пасля атакі беспілотнікаў. Гэтым разам паражаны аб’ект у Сарапуле, ва Удмуртыі.
«На месцы працуюць пажарныя разлікі. Паводле папярэдніх даных, пацярпелых няма», — паведамілі ў кампаніі.
Сёння ноччу быў паражаны склад кампаніі ў Пензе.
УСУ атакуюць лагістыку Wildberries з 18 ліпеня. За гэты час былі нанесеныя ўдары па складах у Тамбоўскай і Маскоўскай абласцях, Краснадарскім і Стаўрапольскім краях, Пецярбургу, Крыме, Разанскай вобласці.