МАРГ прайшоўся па прадаўцах электронікі і інтэрнэт-крамах

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі адсправаздачылася аб кантролі 190 суб’ектаў гандлю, у тым ліку 40 прадаўцоў бытавой тэхнікі і электронікі і 150 інтэрнэт-крам. Парушэнні выявілі ў 80% выпадкаў.

«Устаноўлена, што ў інтэрнэт-краме 5element.by вызначана мінімальная сума пакупкі для дастаўкі (80 руб.), калі сума меншая — дастаўка недаступная. У адрас суб’екта вынесена прадпісанне аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў», — гаворыцца ў паведамленні МАРГ.

Крама сеткі «5 элемент» у Магілёве трапілася на продажы сродку для мыцця падлогі са скончаным тэрмінам прыдатнасці.

Крамы «Электрасіла» прадавалі ў Мінску тавары з указаннем недакладнай даты вырабу.

«Устаноўлены факт размяшчэння на сайце good-shop.by рэкламы піратэхнічных вырабаў бытавога прызначэння, забароненых да рэалізацыі, інтэрнэт-крама па продажы дахавых і гідраізаляцыйных матэрыялаў tehnoizol.by ажыццяўляла дзейнасць без унясення звестак у Гандлёвы рэестр, аналагічна tsila.by па продажы вырабаў з бетону», — дадалі ў МАРГ.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!