Reform.news

МАРГ хоча павялічыць долю беларускіх тавараў у розніцы да 58%

Рэдакцыя Reform.news · 26 сакавіка 2026, 13:40

https://reform.news/be/marg-hocha-pavjalichyc-dolju-belaruskih-tavara-u-roznicy-da-58/

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі хоча павялічыць долю айчынных тавараў у рознічным абароце да 58%. Такую задачу назвала намесніца міністра Святлана Караткевіч.

“У гэтым напрамку ўстаноўлена мэта па павелічэнні долі продажаў айчыннай вытворчасці на 2026 год да 58%. У 2025 годзе доля продажаў склала 54,4%”, – сказала яна, перадае БелТА.

Трэба адзначыць, што ў мінулым годзе доля беларускіх тавараў знізілася на 2 п.п. у параўнанні з 2024-м.

Паводле слоў Караткевіч, для дасягнення пастаўленай мэты доля беларускіх свежых гародніны і грыбоў павінна складаць 75,5%.

“Згодна са стратэгіяй, у міжсезонне 2026-2027 гадоў забяспечанасць унутранага рынку агуркамі складзе 128%. Вытворчасць таматаў павялічыцца. Зялёных культур у адпаведнасці са стратэгіяй плануецца вырабляць каля 800 т”, – патлумачыла яна.

Рэклама

Пакінуць адказ