Малочны завод выпускае акцыі, каб раздаць грошы аграрыям

“Пастаўскі малочны завод” праводзіць дадатковую эмісію акцый. Інфармацыя пра яе з’явілася на Адзіным партале фінансавага рынку.

Аб’ём эмісіі складае 3,854 млн рублёў. Грошы патрэбныя прадпрыемству для папаўнення абаротных сродкаў з мэтай выдачы сельскагаспадарчым арганізацыям пазык на праектаванне, будаўніцтва і рэканструкцыю жывёлагадоўчых аб’ектаў. Дадатковы выпуск акцый быў зарэгістраваны 3 красавіка.

Трэба адзначыць, што ўстаўны фонд завода ў выніку эмісіі вырас у некалькі разоў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!