Петер Мадьяр. Фото: facebook.com/peter.magyar.102
Новы прэм’ер-міністр Венгрыі Петэр Мадзьяр лічыць, што яго краіна можа выступіць у якасці пляцоўкі для перамоваў аб спыненні расійска-ўкраінскай вайны.
“Мы можам аказаць дыпламатычную і гуманітарную дапамогу, а Венгрыя таксама магла б стаць месцам для перамоваў”, — адзначыў ён у інтэрв’ю Frankfurter Allgemeine Zeitung.
Трэба адзначыць, што раней, яшчэ пры Віктары Орбане, абмяркоўваўся варыянт перамоваў у Будапешце. Аднак з гэтай ініцыятывы так нічога і не выйшла.