Reform.news

Лукашэнка змяніў на чале Мінпрацы Паўлючэнку на чалавека з дзяржкантролю

Рэдакцыя Reform.news · 15 студзеня 2026, 13:06

https://reform.news/be/lukashjenka-zmjani-na-chale-minpracy-pa-ljuchjenku-na-chalaveka-z-dzjarzhkantrolju/

Аляксандр Лукашэнка змяніў міністра працы і сацыяльнай абароны падчас сённяшняга кадравага чацвярга.

Гэтую пасаду пакідае Наталля Паўлючэнка. Яна займала яе з чэрвеня 2024 года.

На яе месца прыходзіць Андрэй Лабовіч. Да прызначэння міністрам ён займаў пасаду намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю, на якую быў прызначаны ў 2021 годзе.

“Нашы прыярытэты арыентаваныя на тое, што мы ў чалавечы капітал павінны ўкладвацца. А праца і сацыяльная абарона насельніцтва — твой прыярытэт. І трэба, каб міністэрства было бачна.

Я не хачу папракаць нашых жанчын, якія працавалі міністрамі дагэтуль, але яны неяк сціпла выглядалі. Можа, гэта і добра? Трэба, каб міністэрства гэта гучала. З выгляду, напэўна, гэта вам падыходзіць. Трэба, каб быў вынік”, — сказаў Лукашэнка новаму міністру.

Сярод іншых сённяшніх прызначэнняў — новы старшыня Віцебскага аблвыканкама і новыя кіраўнікі ў вертыкалі Магілёўшчыны.

Рэклама

Пакінуць адказ