Лукашэнка змяніў кіраўніцтва Шклоўскага і Бабруйскага раёнаў

Аляксандр Лукашэнка сёння прызначыў трох памочнікаў — інспектараў, а таксама змяніў кіраўніцтва двух раёнаў.

Як паведамілі ў яго прэс-службе, на пасаду старшыні Шклоўскага райвыканкама ўзгоднены Міхаіл Крыцкі. Да гэтага ён узначальваў Бабруйскі раён.

На вызваленае месца ў Бабруйскім райвыканкаме прыйдзе Аляксандр Каўранін, які да гэтага быў першым намеснікам старшыні выканкама і ўзначальваў упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання.

Яшчэ адно сённяшняе ўзгадненне — КДК Магілёўскай вобласці ўзначаліць Юрый Фралоў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!