Лукашэнка запрасіў прэзідэнта Лаоса ў Мінск. Той адказаў прапановай здабываць золата

Навіны
Фото: Пул первого

Аляксандр Лукашэнка ў рамках саміту ШАС у Бішкеку сустрэўся з прэзідэнтам Лаоса Тхонглунам Сісулітам. Ён прапанаваў яму развіваць гандаль і запрасіў з візітам у Мінск.

«Нам ёсць пра што пагаварыць. І я думаю, што нам трэба пачынаць больш інтэнсіўную працу паміж дзвюма краінамі. Што тычыцца Лаоса, нам ёсць што прапанаваць вашай краіне, асабліва на гэтым этапе развіцця”, – сказаў Лукашэнка, перадае яго прэс-служба.

Ён прапанаваў візаві пастаўкі прадукцыі машынабудавання, а таксама стварэнне сумесных вытворчасцей. Як звычайна, Лукашэнка паабяцаў накарміць Лаос.

“Ведаю, што ў пэўных прадуктах харчавання мае патрэбу ваша краіна – мы таксама гатовыя ў гэтым удзельнічаць. Разам з перадачай нашых тэхналогій мы гатовыя навучыць вашых спецыялістаў нашым тэхналагічным працэсам. Словам, закрытых тэм у нас у супрацоўніцтве няма, пачынаючы ад сельскай гаспадаркі, прадуктаў харчавання і заканчваючы ваенна-прамысловым комплексам. Мы гатовыя ў гэтым плане з вамі працаваць», – сказаў ён.

“Будзем рады бачыць вас у Беларусі ў зручны для вас час”, – дадаў ён.

У сваю чаргу Сісуліт прапанаваў Лукашэнку золата.

“Мы можам сумесна працаваць у галіне здабычы карысных выкапняў, золата. Мы маглі б сумесна пабудаваць завод па перапрацоўцы золата. Такое прадпрыемства ў нас ужо ёсць, але мы можам пабудаваць яшчэ адно. Нам вельмі хацелася б супрацоўнічаць з вамі ў гэтай сферы”, – сказаў ён.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.