Невядомыя пагражаюць дэлегату КР
Рэдакцыя Reform.news · 21 кастрычніка 2026, 14:25
https://reform.news/be/nevjadomyja-pagrazhajuc-djelegatu-kr/Адзін з дэлегатаў Каардынацыйнай рады атрымаў ад невядомага кантакту прапанову аб супрацоўніцтве і фінансавай дапамозе, а калі адмовіўся — стаў атрымліваць пагрозы, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Дэлегат КР атрымаў у Telegram паведамленне ад невядомага кантакту «Іван Львович». Суразмоўца заявіў, што знаходзіцца ў Кіеве і прадстаўляе адну з дзяржаўных арганізацый Украіны. «Іван Львович» напісаў, што даўно сочыць за дэлегатам КР, і прапанаваў «ўзаемавыгаднае сяброўства» і «фінансавую дапамогу».
Пасля таго, як дэлегат КР адмовіўся ад прапаноў, ён стаў атрымліваць пагрозы з розных нумароў.
Уліковы запіс «Іван Львович» быў зарэгістраваны ў маі 2026 года. Хто за ім стаіць — невядома.
Раней праваабаронцы паведамлялі пра іншыя выпадкі ціску на дэлегатаў Каардынацыйнай рады.

