Лукашэнка зацвердзіў параметры сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2027 год
Рэдакцыя Reform.news · 30 верасня 2026, 11:54
https://reform.news/be/lukashjenka-zacverdzi-parametry-sacyjalna-jekanamichnaga-razviccja-na-2027-god/Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які зацвярджае найважнейшыя паказчыкі і параметры сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2027 год.
Рост ВУП павінен скласці 1,9% у параўнанні з 2026 годам, а інфляцыя не павінна перавысіць 6%. Інвестыцыі ў асноўны капітал плануецца павялічыць на 3,1%.
Экспарт тавараў і паслуг павінен вырасці на 2,9%. У якасці фактараў росту ў дакуменце названыя пашырэнне знешнегандлёвых кантактаў і супрацоўніцтва з Кітаем, краінамі «далёкай дугі», Расіяй і іншымі дзяржавамі СНД.
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва плануецца павялічыць на 3%.
Урад павінен на працягу двух месяцаў зацвердзіць план сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2027 год.
