Reform.news

Лукашэнка прысудзіў дзяржузнагароды прадстаўнікам сілавых структур і ВПК

Рэдакцыя Reform.news · 7 кастрычніка 2026, 19:49

https://reform.news/be/lukashjenka-prysudzi-dzjarzhuznagarody-pradsta-nikam-silavyh-struktur-i-vpk/

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджанні ордэнамі і медалямі 11 прадстаўнікоў сілавых структур і ваенна-прамысловага комплексу.

Як паведамілі ў яго прэс-службе, дзяржаўныя ўзнагароды прысуджаны “за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, уклад у развіццё ваенна-прамысловага комплексу, умела арганізаваныя і бездакорныя дзеянні па ўсебаковым, поўным і аб’ектыўным расследаванні злачынстваў, ініцыятыўныя і смелыя дзеянні пры правядзенні аварыйна-выратавальных работ”.

Ордэнам Працоўнай Славы ўзнагароджаны дырэктар ААТ «Кідма тэк» Аляксандр Балігатаў. Ордэн «За службу Радзіме» III ступені атрымаў начальнік следчага ўпраўлення УСК па Мінску Уладзіслаў Любаскін.

Група супрацоўнікаў Следчага камітэта ўдастоена медалёў «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку». Сярод узнагароджаных начальнік Кастрычніцкага раённага аддзела СК Мінска Андрэй Матусевіч і начальнік аддзела па расследаванні злачынстваў супраць уласнасці УСК па Мінску Сяргей Старавойтаў.

Медалём «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый» узнагароджаны старшы інструктар па ваджэнні пажарнай машыны часці №1 Бярозаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Радкевіч.

Медалі «За працоўныя заслугі» атрымалі намеснік дырэктара па будаўніцтве ААТ «Кідма тэк» Марына Цітавец і начальнік вытворчасці падраздзялення «СТАНЬКАВА» гэтага прадпрыемства Дзмітрый Сухаверскі.

Рэклама

Пакінуць адказ