Иллюстративное фото: ГУВД Мингорисполкома
Нядаўна ў Беларусі спынілі працу крамы і брэнды Honar, LSTR Adzenne і Ragna. Пра спыненне дзейнасці яны абвясцілі амаль адначасова, не называючы прычын.
Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра «Вясна», уладальніка адной з крам затрымлівалі сілавікі. Яны дапытвалі яго наконт сацыяльных сетак і кантактаў. Пасля патрабавання закрыць бізнес яго адпусцілі.
“Гэта сумныя і трывожныя звесткі, якія паказваюць, што наступ на беларускую культуру працягваецца ва ўсіх праяўленнях. Гэтым разам чарга дайшла да нацыянальнага адзення і сімволікі. У гэты ж час працягваюць знішчацца беларускія кнігарні і выдавецтвы, беларускія кніжкі пастаянна ўносяцца ў экстрэмісцкія спісы — яны фактычна забароненыя на тэрыторыі Беларусі. Цяпер справа дайшла да адзення і прыкладнога мастацтва.
Гэта чарговы крок па русіфікацыі Беларусі, які праводзіцца рукамі беларускіх уладаў”, — пракаментаваў кіраўнік «Вясны», нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі.