Лукашэнка прапанаваў амерыканцам купіць Нежынскі ГУК

Аляксандр Лукашэнка заявіў на УНС, што прапаноўваў ЗША купіць Нежынскі ГУК за 3 мільярды долараў. Паводле яго слоў, ЗША думаюць.

«Я амерыканцам яшчэ на першай сустрэчы прапанаваў: хлопцы, вы ж бізнесовыя ўсе. Падумайце над гэтым. Мы будавалі прыватны руднік. Прыватнік сышоў, спалохаўся вашых санкцый. Падумайце. Ну не мільярд, ну тры. Тры мільярды. Купіце ў нас новую фабрыку. Увесь калій вы па сусветных цэнах купляеце, забіраеце ў Амерыку. Ну ў нагрузку яшчэ са старога рудніка мы дамо пару-тройку мільёнаў тон нафты. Амерыка — гэта прэміяльны рынак. Думаюць. Уступайце. Уступайце ў капітал гэтага прадпрыемства, мы вас запрашаем. Можа, ваяваць супраць нас тады не будзеце і не будзеце планы выношваць. Думаюць», — заявіў Лукашэнка.

Лукашэнка заявіў, што не меў патрэбы ў зняцці амерыканскіх санкцый з «Белавія» і беларускага калію.

«Людзі абрадаваліся: ах, з «Белавія» знялі санкцыі. Ну, мне амерыканцы так і падавалі: Пане прэзідэнт, мы з «Белавія» здымем санкцыі. Я кажу: паважаныя панове амерыканцы, не здымайце. У нас калі раней самалёты два-тры стаялі на стаянцы ў аэрапорце, сёння ўсе лётаюць, і не хапае іх.

Ну, мы з Пуціным дамовіліся: мы купім расійскія самалёты. Так, якія ўжо адпрацаваныя, добрыя самалёты, і будзем перавозіць людзей. Сёння ў Расіі, велізарнай Расіі, паўсвету, у Кітай, у Азію, куды мы лётаем, не хапае самалётаў. Што вы, мне нейкі падарунак зрабілі? Ну знялі, добра. У нас парк «Боінгаў» дастатковы, запчасткі будзем купляць. Дзякуй вам.

Тое самае па «Белкаліі» цяпер. Вось, мы здымем з «Белкалію» санкцыі. Са ўсяго. З БКК нешта зняць. Са ўсяго калію здымі. Я кажу: дзякуй, але нам гэта не актуальна. Не актуальна. Мы ў мінулым годзе, у гэтым годзе атрымаем, прадамо больш калію, чым у былыя гады, і грошай нават атрымаем больш. Вось і ўсё. Не думайце, што нам зрабілі вай-вай-вай якія паслугі аказалі», — заявіў Лукашэнка.

Лукашэнка прапанаваў глядзець на перамовы з ЗША шырэй, чым «нейкія зняцці санкцый».

Ён таксама адзначыў, што Дональд Трамп «не дурань».

«Ён дзесьці нахіліць, потым адступіць. Я ўжо яго палітыку ведаю, і амерыканцы гэта пацвердзілі. Яны ведаюць, што ім трэба, і пра Венесуэлу яны ведаюць, мы шмат абмяркоўвалі гэтую праблему, і пра Расію, і пра Украіну. Перш за ўсё, рэдказямельныя металы, па Украіне. Яны прасоўваюць свой бізнес, яны сваю эканоміку прасоўваюць. Мір праз сілу. Амерыка перш за ўсё. Гэта іх лозунгі.

Таму я проста кажу: хлопцы, я разумею, чаго вы хочаце, але вы павінны разумець, мы значна меншыя, чым вы, па эканоміцы, але ў нас ёсць уласныя інтарэсы. І я як прэзідэнт павінен выяўляць гэтыя інтарэсы беларускага народа. Гэта аснова нашых перамоў», — заявіў Лукашэнка.

Ён заклікаў сваіх прыхільнікаў не перажываць, што ён іх прадасць або ім здрадзіць.

Нагадаем, Нежынскі ГУК першапачаткова будавала кампанія «Слаўкалій» расійскага алігарха Міхаіла Гуцэрыева. Аднак пасля таго, як у дачыненні да яго і яго структур былі ўведзены санкцыі, праект быў прыпынены. У выніку на пляцоўцы Нежынскага ГУК у 2022 годзе з’явілася ААТ «Недра Нежын». Сёлета Лукашэнка прызнаў, што прадпрыемства было нацыяналізаванае.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!