Автор: PPA
Трое расійскіх памежнікаў парушылі расійска-эстонскую мяжу і вярнуліся на тэрыторыю Расіі.
17 снежня каля 10 гадзін расійскія памежнікі прыбылі на судне на мол у Васкнарве на рацэ Нарва. Трое памежнікаў выйшлі на мол, перасеклі кантрольную лінію ў напрамку з Расіі ў Эстонію і вярнуліся на расійскі бок мола. Пасля гэтага памежнікі селі ў судна і з’ехалі да расійскага берага да таго, як іх паспелі апытаць эстонскія ўлады, пішa ERR са спасылкай на міністра ўнутраных спраў Эстоніі Ігара Таро.
«Ход падзей зафіксаваны сродкамі назірання, і на моле была праведзена першасная праверка. Для атрымання тлумачэнняў устаноўлены афіцыйны кантакт з памежным прадстаўніком Расійскай Федэрацыі», — заявіў Таро.
18 снежня ў МЗС Эстоніі быў вызваны часовa павераны ў справах Расіі ў Эстоніі. Яму ўручылі ноту пратэсту ў сувязі з парушэннем мяжы.