ТЭЦ-4. Фото: Reofrm.by
У мікрараёнах Малінаўка і Сухарава ў Мінску найбліжэйшымі днямі можа адчувацца пах мазуту. Гэта звязана з тэхналагічнымі работамі на ЦЭЦ-4 з 4 па 8 жніўня.
«Філіял «Мінская ЦЭЦ-4» РУП «Мінскэнерга» інфармуе пра правядзенне планавага тэхнічнага абслугоўвання абсталявання мазутнай гаспадаркі. Мерапрыемствы запланаваныя на перыяд з 4 па 8 жніўня 2026 года. Падчас работ магчыма кароткачасовае з’яўленне нязначнага паху мазуту ў мікрараёнах Малінаўка і Сухарава горада Мінска», — паведамляе «Мінскэнерга».
Работы не ўяўляюць пагрозы для экалогіі і здароўя жыхароў, заяўляе «Мінскэнерга».