Фото: Reform.by
Дапушчальны ўзровень даўгавой нагрузкі пры прадастаўленні крэдытаў на тавары (работы, паслугі), вырабленыя ў Беларусі, за выключэннем аўтатранспартных сродкаў, павышаны з 40% да 50%. Адпаведная пастанова прынятая Нацбанкам Беларусі 3 жніўня.
Такія ж правілы распаўсюджваюцца на дагаворы лізінгу, калі прадметам лізінгу з’яўляюцца беларускія тавары (акрамя аўтатранспартных сродкаў).
Максімальная сума мікрапазыкі пад заклад рухомай маёмасці, пры прадастаўленні якой мікрафінансавыя арганізацыі маюць права не разлічваць паказчык даўгавой нагрузкі пазычальніка, павялічваецца з 10 да 20 базавых велічынь.