Фото: Пул первого
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы павінна быць асцярожнай у працы з Арменіяй. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з генсекам АДКБ Таалатбекам Масадыкавым.
“Нам трэба быць больш карэктнымі і асцярожнымі ў працы з Арменіяй. Вы ведаеце, што Арменія нібыта і не падтрымлівае працу ў АДКБ, але ў той жа час застаецца ў арганізацыі. Трэба быць вельмі карэктнымі. У Арменіі складаная сітуацыя ў гэтым плане, асабліва ў электаральны перыяд. Вельмі няпростая сітуацыя. Таму нам трэба быць вельмі акуратнымі і асцярожнымі ў адносінах з Арменіяй”, – сказаў ён, перадае яго прэс-служба.
Нагадаем, Арменія замарозіла сваё членства ў АДКБ пасля таго, як Ерэван не атрымаў ад арганізацыі той падтрымкі, на якую разлічваў падчас канфлікту з Азербайджанам. Фармальна Арменія не выходзіць з АДКБ, але не прымае ўдзелу ў дзейнасці арганізацыі.
Лукашэнка адзначыў, што лічыць важнай сустрэчу генсека АДКБ з кіраўніцтвам Арменіі.
“Асабліва цяпер, у гэты востры электаральны перыяд, калі кіраўніцтва Арменіі будзе шчыра і адкрыта гаварыць пра сітуацыю, у тым ліку і на трэку АДКБ.
Калі б вы пабывалі там і пагаварылі і з прэм’ер-міністрам, і з прэзідэнтам, з сакратаром Савета бяспекі Арменіі, даведаліся іх пазіцыю на будучыню, было б нядрэнна”, – прапанаваў ён Масадыкаву.