Лукашэнка паляцеў на саміт ШАС
Рэдакцыя Reform.news · 31 жніўня 2026, 12:04
https://reform.news/be/lukashjenka-paljace-na-samit-shas/Аляксандр Лукашэнка адправіўся ў Бішкек, дзе 1 верасня адбудзецца саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, прымеркаваны да 25-годдзя яе заснавання.
Як паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі, выступаючы на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў, ён акрэсліць сваю пазіцыю па напрамках працы ШАС, а таксама назаве прапановы па яе далейшым развіцці і ўзмацненні статусу на міжнароднай арэне.
Сёння Лукашэнка яшчэ наведае ўрачыстую цырымонію адкрыцця VI Сусветных гульняў качэўнікаў.
Таксама запланаваныя яго сустрэчы на палях саміту з замежнымі калегамі.
