Фото: unsplash.com
Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб пітным водазабеспячэнні і водаадвядзенні», які рэгулюе пытанні прыёму, транспарціроўкі, ачысткі і скіду сцёкавых вод. Дакумент прадугледжвае стварэнне дзяржаўнага рэестра сістэм пітнога водазабеспячэння і водаадвядзення, а таксама вызначэнне звестак, якія падлягаюць уключэнню ў гэты рэестр.
Урад атрымлівае паўнамоцтвы на ўстанаўленне парадку карыстання цэнтралізаванымі сістэмамі і аказання паслуг па транспарціроўцы сцёкавых вод. Умовы прыёму сцёкавых вод і дапушчальныя канцэнтрацыі забруджвальных рэчываў будуць вызначаць выканкамы.
Сярод іншых палажэнняў закона — магчымасць буравання часовых свідравін у выпадку спынення або абмежавання падачы пітной вады, меры па ахове крыніц водазабеспячэння, а таксама абавязак распрацоўкі праграм вытворчага кантролю якасці вады і штогадовай інвентарызацыі сістэм водазабеспячэння.
Умовы прыёму сцёкавых вод абанентаў у цэнтралізаваныя сістэмы водаадвядзення, у тым ліку ўстанаўленне дапушчальных канцэнтрацый забруджвальных рэчываў у іх складзе, вызначаюцца выканкамамі.
“Падрыхтоўка дадзенага прававога акта была абумоўлена неабходнасцю ўдасканалення адносін у галіне пітнога водазабеспячэння і ўрэгулявання на ўзроўні закона пытанняў прыёму, транспарціроўкі, ачысткі і ўмоў, неабходных для скіду сцёкавых вод”, — заявілі ў прэс-службе Лукашэнкі.