LRT расказала, што думаюць літоўцы пра санкцыі супраць Беларусі

LRT апублікавала вынікі апытання жыхароў Літвы наконт санкцый супраць Беларусі.

Апытанне праводзілася з 23 красавіка па 7 мая кампаніяй Baltic Research. У ім прынялі ўдзел 1000 жыхароў краіны ва ўзросце 18 гадоў і старэй (рэпрэзентатыўная выбарка). Хібнасць вынікаў не перавышае 3,1 п.п.

Як паведамляе LRT, 35% лічаць, што Літве варта аслабіць некаторыя санкцыі і наладзіць дыялог з Мінскам.

  • 30% выступаюць за захаванне санкцый і бягучай палітыкі.
  • 17% лічаць, што санкцыі трэба ўзмацніць.
  • 11% выказаліся за поўную адмену санкцый.

Нагадаем, ЗША спрабуюць паўплываць на Літву ў пытанні санкцый. Нядаўна стала вядома пра ліст спецпасланніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла, у якім ён прапанаваў Літве і Польшчы забяспечыць транзіт беларускіх калійных угнаенняў. У Вільні заявілі, што санкцыі былі ўведзены Еўрасаюзам і будуць дзейнічаць да лютага 2027 года, таму аднабаковыя крокі з літоўскага боку фактычна немагчымыя.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!