Лявон Вольскі правядзе Агульнанацыянальную дыктоўку да Дня роднай мовы

Прадстаўніцтва на нацыянальным адраджэнні запрашае беларусак і беларусаў любога ўзросту далучыцца да Агульнанацыянальнай дыктоўкі, прымеркаванай да Дня роднай мовы. Яе ў эфіры «Белсат» 21 лютага правядзе Лявон Вольскі.

Дыктоўка адбудзецца ў бліжэйшую суботу адразу пасля выпуску «Раніцы з Белсатам» і жывых навінаў. Легенда беларускай рок-музыкі будзе дыктаваць тэкст падчас спецыяльнай трансляцыі ў студыі.

У жывым эфіры дыктоўку будуць пісаць таксама вядоўцы і госці «Раніцы». Акрамя чытання тэксту, трансляцыя пакажа сам працэс: як удзельнікі пішуць, што адчуваюць, як праходзіць гэтая моўная падзея.

У нядзелю, 22 лютага, у прамым эфіры «Раніцы» адбудзецца сімвалічны лёгкі разбор памылак і ўзнагароджанне найлепшых удзельнікаў.

Бланкі для ўдзелу можна спампаваць тут.

Час і месца падзеі: 21 лютага а 10:05, эфір «Белсату».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!