16 лютага Анатоль Лябедзька, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве, ад імя Офіса Ціханоўскай прыняў удзел у афіцыйных мерапрыемствах у Вільнюсе з нагоды Дня аднаўлення Літоўскай дзяржавы.
Палітык адзначыў, што для беларусаў важна быць побач з Літвой у такія сімвалічныя даты і падзяляць каштоўнасці свабоды, дзяржаўнасці і еўрапейскай будучыні. Лябедзька выказаў надзею на агульную еўрапейскую будучыню Беларусі і Літвы.
«Літва за гэты час прадэманстравала, што могуць зрабіць краіна і народ, якія вераць у сябе і імкнуцца да будучыні. Я магу толькі далучыцца да віншаванняў, якія гучалі з вуснаў прэзідэнта Наўседы і прэзідэнта Еўрапейскага парламента.
Я веру, што ў нас будзе агульная еўрапейская будучыня. Мы будзем жыць побач у “Еўрапейскім квартале”. Жыве Беларусь! Дзякуй, Літва!» – заявіў Лябедзька.



