Літва і Латвія спынілі 60 спроб парушэння мяжы мігрантамі

У панядзелак мігранты зноў былі актыўныя на мяжы Беларусі з Літвой і Латвіяй.

Літоўскія памежнікі спынілі 15 спроб парушэння мяжы. Папярэдні раз мігранты спрабавалі перайсці яе амаль месяц таму. Усяго ж з пачатку года літоўскія памежнікі спынілі 52 спробы парушэння мяжы.

У Латвіі былі спынены 45 спроб парушэння мяжы. Перад гэтым у нядзелю памежнікі сутыкнуліся з 15 спробамі пераходу мяжы.

Польская памежная ахова пакуль не публікавала зводку за панядзелак.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!