Уступіла ў сілу пагадненне пра бязвіз з Аманам

Сёння ўступіла ў сілу пагадненне паміж Беларуссю і Аманам аб узаемнай адмене віз для ўладальнікаў звычайных нацыянальных пашпартоў. Пра гэта паведамілі ў МЗС Беларусі.

“Грамадзяне Беларусі і Амана могуць уязджаць, выязджаць, следаваць транзітам і знаходзіцца на тэрыторыі абедзвюх дзяржаў без віз тэрмінам да 30 дзён і сумарна не больш за 90 дзён у каляндарным годзе”, — праінфармавалі ў міністэрстве.

Тэрмін дзеяння пашпарта пры гэтым павінен складаць не менш за 6 месяцаў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!