Літоўскім мытнікам давялося разабраць аўтамабіль беларуса, каб дабрацца да цыгарэт

Беларус настолькі надзейна схаваў цыгарэты ў аўтамабілі, што літоўскім мытнікам давялося выклікаць на дапамогу пажарных, каб разабраць машыну і канфіскаваць кантрабанду.

Беларус перасякаў беларуска-літоўскую мяжу на аўтамабілі Toyota Corolla Verso на пачатку сакавіка. Ён заявіў, што не вязе нічога забароненага, але пры сканаванні аўтамабіля літоўскія мытнікі заўважылі падазроныя ўкладанні.

Машыну накіравалі на паглыблены ручны агляд, але кантрабанда была схаваная занадта глыбока ў канструкцыі аўтамабіля. Мытнікі звярнуліся па дапамогу да пажарных, якія разабралі аўтамабіль з дапамогай спецабсталявання.

Унутры былі знойдзены 17 тысяч пачак цыгарэт коштам 4437 еўра. Таксама быў канфіскаваны сам аўтамабіль коштам 1840 еўра. На кіроўцу складзены адміністрацыйны пратакол, паведамляе літоўская мытня.

Фота: muitine.lrv.lt
Фота: muitine.lrv.lt
Фота: muitine.lrv.lt
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!