Reform.news

Літоўскія памежнікі збілі чарговы дрон кантрабандыстаў цыгарэт

Рэдакцыя Reform.news · 5 кастрычніка 2026, 12:30

https://reform.news/be/lito-skija-pamezhniki-zbili-chargovy-dron-kantrabandysta-cygarjet/

Служба аховы дзяржмяжы Літвы паведаміла пра перахоп чарговага дрона кантрабандыстаў цыгарэт.

Беспілотнік быў заўважаны ў суботу ў раёне населенага пункта Трыбоняй. Памежнікі ўжылі сродак перахопу. БПЛА страціў кіраванне і ўпаў. Былі распачатыя яго пошукі, неўзабаве дрон выявілі за 2 км ад населенага пункта. Ён перавозіў 320 пачкаў цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі.

Гэта ўжо 61-шы беспілотнік, перахоплены з пачатку года. У 2025-м за ўвесь год літоўскія памежнікі перахапілі 59 БПЛА.

Фота: VSAT
Фота: VSAT
Рэклама

Пакінуць адказ