Фото: VSAT
Літоўскія памежнікі за суткі перахапілі 6 партый паветранай кантрабанды цыгарэт, дастаўленай з Беларусі метэазондамі. Затрыманыя чатыры чалавекі па падазрэнні ў датычнасці да кантрабанды. Яшчэ дзве партыі былі перахопленыя іншымі літоўскімі службамі.
Агульны аб’ём канфіскаванай памежнікамі кантрабанды склаў 10 тыс. пачак.
З пачатку года літоўскай памежнай службай былі перахопленыя 24 партыі кантрабанды (72 тыс. пачак) і затрымана 15 чалавек.
Учора ў Вільнюсе паліцэйскі быў збіты кантрабандыстам, які прыехаў за метэазондам, што ўпаў у горадзе. Таксама з-за паветраных шароў прыпынялася работа аэрапорта Вільнюса.