Завочны суд над пяццю каліноўцамі пачынаецца сёння

28 студзеня ў Мінскім гарадскім судзе пачнецца завочны працэс па справе пяці байцоў Полка Каліноўскага — Аляксея Кавальчука, Аляксея Назарава, Дзяніса Прохарава, Паўла Шурмея і прадстаўніка АПК па абароне Вадзіма Кабанчука.

Іх абвінавачваюць па артыкулах аб стварэнні злачыннай арганізацыі, акце тэрарызму, садзейнічанні тэрарыстычнай дзейнасці, стварэнні і кіраўніцтве тэрарыстычнай арганізацыяй, удзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі, наўмысным прывядзенні ў непрыдатнасць шляхоў зносін, здрадзе дзяржаве, закліках да мер, што наносяць шкоду нацыянальнай бяспецы, стварэнні экстрэмісцкага фармавання, удзеле ва ўзброеным фармаванні на тэрыторыі замежнай дзяржавы, садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці.

Спецвытворчасць у дачыненні да каліноўцаў была распачатая ў кастрычніку 2025 года.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!